У жыхароў Веткі зноў з'явілася вада

Ваду чакалі з ночы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Ваду чакалі з ночы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У жыхароў горада Ветка ў Гомельскай вобласці зноў з'явілася вада. Напярэдадні камунальныя службы паведамілі пра "аварыйную сітуацыю на адным з аб'ектаў водаканалізацыйнай гаспадаркі", якая здарылася ўначы. Водазабеспячэнне, якое адключылі а 7-й раніцы ў панядзелак, абяцалі аднавіць да вечара — да 20:00. Але ў выніку камунальнікі вырашылі праблему крыху раней, піша vetkagolos.by.

Гэта ўжо другі выпадак за студзень, калі раённы цэнтр у Беларусі апынуўся без водазабеспячэння. У сярэдзіне месяца аварыя была ў Пружанах. Яе ліквідавалі за некалькі дзён.

Верагодная прычына праблем — недафінансаванне ЖКГ Беларусі, бо сродкі ідуць найперш на сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі