Горад Ветка ў Гомельскай вобласці застаўся без вады — "аварыйная сітуацыя"

Нядаўна некалькі дзён без вады былі жыхары Пружанаў / ctv.by
Нядаўна некалькі дзён без вады былі жыхары Пружанаў / ctv.by

30 студзеня горад Ветка ў Гомельскай вобласці застаўся без вады. Камунальныя службы пішуць пра "аварыйную сітуацыю на адным з аб'ектаў водаканалізацыйнай гаспадаркі". Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што водазабеспячэнне адновяць да вечара — да 20:00. Падвоз вады гатовыя арганізаваць "пры неабходнасці". Насельніцтва Веткі — больш за 8 тысяч чалавек.

Падобныя здарэнні ў рэгіёнах Беларусі здараюцца ўсё часцей. Некалькі дзён без вады былі Пружаны ў Брэсцкай вобласці. Верагодная прычына праблем — недафінансаванне ЖКГ Беларусі, бо сродкі ідуць найперш на сілавікоў. Інфраструктура ж патрабуе абнаўлення. Да таго ж звальняюцца "нелаяльныя" спецыялісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі