У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

Байкер Сяргей Шаўцоў выклаў у сацсетках пастанову аб сваім затрыманні. Паводле яго слоў, там вельмі сказілі факты аб тым, што адбылося раніцай 18 красавіка на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Незалежнасці.

У пастанове напісана, што байкер рухаўся па трамвайных пуцях праспекта Машэрава з боку вуліцы Чырвонай у накірунку Залатой Горкі і спыніўся перад скрыжаваннем на святлафоры. Потым здзейсніў наезд на інспектара ДАІ, пасля чаго выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся з машынай інкасатараў.

У пастанове няма ні слова пра адсутнасць нумарных знакаў у матацыкла (пра гэта ўчора паведамляла ДАІ). Наадварот, у ёй пазначаны яго нумар! Таксама няма інфармацыі аб тым, чаму і як інспектар апынуўся перад байкерам на трамвайных пуцях.

Раней паведамлялася, што байкер ехаў без нумарных знакаў, таму інспектар ДАІ вырашыў затрымаць яго. Па версіі ДАІ, байкер вырашыў уцячы і працягнуў за сабой інспектара на скрыжаванне. Па версіі самога байкера, інспектар схапіўся за руль і правярнуў ручку газу, а ён з-за нечаканасці адпусціў счапленне і матацыкл выехаў на скрыжаванне, дзе і адбылося сутыкненне з машынай інкасатараў.

У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА
У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

Апошняе, што паведамляў байкер Сяргей Шаўцоў, што, нягледзячы на траўмы, яго хочуць перавесці з бальніцы (ён там знаходзіцца пад вартай) у ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Пасля ён знік з сувязі, па словах яго сяброў, у байкера забралі мабільны тэлефон.

"Не гледзячы на стан здароўя, следчыя хочуць заключыць мяне пад варту ў ІЧУ на Акрэсціна. Патрэбна дапамога".

Калі ўлічваць пастанову, гэта ўжо трэцяя афіцыйная версія.

У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі