У Беларусь прыбыла медыцынская дапамога ад ЕС на 3 мільёны еўра

У Беларусь прыбыла медыцынская дапамога ад ЕС на 3 мільёны еўра

У Беларусь прыбыла партыя медыцынскай дапамогі, якую Сусветная арганізацыя аховы здароўя закпіла на сродкі Еўрасаюза. 

У дапамогу ўваходзіць 3,6 мільёнаў сродкаў індывідуальнай абароны: 1 мільён медыцынскіх рэспіратараў, больш за 2 мільёны медыцынскіх масак, 50 тысяч ахоўных акуляраў, 50 тысяч ахоўных асабовых шчытоў і 80 тысяч медыцынскіх халатаў.

Каментуючы прыбыццё дапамогі кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Дзірк Шубель падкрэсліў: "Калі вірус не пераможаны паўсюль, то ён непераможаны. Таму Еўрапейскі Саюз усяляк заахвочвае сацыяльнае дыстанцыяванне і прыняццё неабходных мераў для перасцярогі распаўсюду віруса"

Ён нагадаў, што асобныя краіны ЕС таксама вылучаюць дапамогу Беларусі ў рамках барацьбы з распаўсюдам каранавіруса. Напрыклад, такую дапамогу ў нашу краіну дастаўляла Польшча. Таксама Шубель адзначыў, што гэты самалёт будзе не адзінай дапамогай ад ЕС — чакаюцца і іншыя пастаўкі. 

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў паведаміў, што атрыманыя сродкі індывідуальнай абароны прызначаныя ў першую чаргу медыцынскім работнікам, якія знаходзяцца на першым флангу барацьбы з COVID-19. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі