У беларуса канфіскавалі машыну ў апошні дзень працы літоўскага пункта пропуску

Літоўцы спынілі кантрабанду

Літоўцы спынілі кантрабанду / МУС Літвы

Выпадак кантрабанды цыгарэт быў выяўлены ў пункце пропуску "Райгардас" у апошні дзень яго працы 29 лютага.

Магчыма, кантрабандыст спадзяваўся, што мытнікі будуць не так старанна даглядаць аўтамабілі перад закрыццём пункта пропуску.

29 лютага каля 20:00 на аўтамабілі Honda Accord прыехаў грамадзянін Беларусі. Ён сцвярджаў, што вязе з сабой толькі два пачкі цыгарэт і бутэльку алкаголю.

Але мытнікі западозрылі, што ў машыне можа быць больш цыгарэт. Пасля дэталёвага агляду Honda у парогах аўтамабіля было знойдзена яшчэ 540 пачкаў розных беларускіх цыгарэт на суму €2235.

На парушальніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, канфіскаваны нелегальныя цыгарэты і аўтамабіль коштам €1300. Пра гэта паведамляе літоўская мытня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі