У беларусаў перасталі купляць бульбу. Але з маразамі продажы пойдуць лепш
Бульба
Беларусь пакуль не вельмі актыўна экспартуе бульбу і чакае маразоў. Тады продажы пойдуць лепш, лічыць Уладзімір Гракун, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
— Так, сёлета па рэалізацыі бульбы ёсць праблемы, але гэта толькі пачатак. Бо ўсе завяршылі ўборку — ва ўсіх яна (бульба) ёсць, — кажа на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Гракун.
У Беларусі пабудавалі дастаткова сховішчаў, каб забяспечыць захаванасць бульбы да наступнага ўраджаю. Можна захаваць у сховішчах 750 тыс. тон бульбы.
— Калі прыйдуць замаразкі ці маразы, я думаю, мы сваю прадукцыю пачнём рэалізоўваць. Галоўнае, што бульба ёсць. А калі ёсць — значыць, прададзім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.