У Беларусі 10% камп'ютараў кантралююць хакеры
У Беларусі 10% камп'ютараў кантралююць хакеры. Гэтая лічба прагучала на круглым стале, прысвечаным праблематыцы інфармацыйнай бяспецы ў інтэрнэце, які праходзііць у Мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Як інфармуе прэс-служба МУС, 70% крымінальных спраў па кіберзлачыннасці распачыналіся з-за бязладнасці арганізацый, якія не змяняюць пароляў пасля сыходу з працы супрацоўнікаў. І апошнія нярэдка выкарыстоўваюць дадзеныя ў злачынных мэтах.
Начальнік упраўлення "К" МУС Вадзім Усціновіч паведаміў, што сёлета зарэгістравана ўжо каля 2500 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. У параўнанні з мінулым годам колькасць такіх правапарушэнняў вырасла прыкладна на тысячу. "І тэндэнцый да змяншэння няма", — дадаў праваахоўнік.
Александр Сушко: «Порядка 10% всех компьютеров в стране находятся в ведении хакеров. И управляются злоумышленниками». pic.twitter.com/galNq5avUn
— МВД Беларуси (@mvd_by) August 16, 2018