У Беларусі 15 новых палітвязняў

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / shutterstock/Fanni_2021
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / shutterstock/Fanni_2021

Пра 15 новых палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. Гэта Анастасія Пер’яновіч, Ілля Дубак, Уладзімір Ганусевіч, Яўген Ціхановіч, Аляксей Мілеўскі, Марыя Камінская, Аляксандр Клімашэвіч, Андрэй Новік, Віктар Горбач, Алег (Вольга) Заяц, Дзмітрый Чурыла, Ілля Акішаў, Аксана Лакоза — пакараныя нібыта за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

За “абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады” пакараны Андрэй Навасельчан. За “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” — Сяргей Іванцоў.

Станам на 10 чэрвеня ў Беларусі ўжо 1488 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі