У Беларусі 27 ліпеня панізіліся курсы долара і расійскага рубля
27 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,3898 да 2,3889 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,7711 да 2,7949 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3391 беларускага (у пятніцу — 3,3399).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,14%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.