У Беларусі 30 ліпеня выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,4180 да 2,4386 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,8413 да 2,8660 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае таннець: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3226 беларускага (у сераду — 3,3462).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.