У Беларусі абралі птушку 2020 года
У Беларусі абралі птушку 2020 года. Гэта — глушэц, інфармуе грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У нашай краіне глушэц найчасцей сустракаецца на поўначы і ўсходзе. Раней яго колькасць ацэньвалася да 9 тысяч асобін.
На глушцоў у Беларусі дазволена паляванне. Дарэчы, паляўнічыя і далі калісьці назву птушцы, бо падчас вясенняй песні глушэц нічога не чуе, таму дае магчымасць людзям падысці на адлегласць трапнага стрэлу.
Глушца называюць патрыётам, бо ён можа амаль усё жыццё пражыць у адным лесе.
ptushki.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.