У Беларусі ад каранавіруса памерлі яшчэ 7 чалавек
У Беларусі ад каранавіруса памерлі яшчэ 7 чалавек (напярэдадні было +6), агульная колькасць ахвяр складае ўжо 331 чалавек. Пра гэта ў чацвер паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Паводле афіцыйных даных, на раніцу 18 чэрвеня ў нашай краіне зарэгістравана 56 657 пацверджаных выпадкаў COVID-19 (+625 выпадкаў за апошнія суткі, напярэдадні — +663).
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з бальніц 34 023 чалавек, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+1288). З іх 33 692 паправіліся (+1281).
Сцвярджаецца, што ўжо праведзена больш за 800 тысяч тэстаў на каранавірус (+21 500).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.