У Беларусі адмянілі ўсе канцэрты студыі “Квартал 95”

У Беларусі адмянілі ўсе канцэрты студыі “Квартал 95”

У Беларусі адмянілі ўсе канцэрты ўкраінскай студыі "Квартал 95". Гастролі гумарыстаў былі запланаваныя на 1–5 лютага ў розных гарадах нашай краіны. Канцэртныя залы пачалі вяртаць грошы за квіткі.

У каментары intex-press.by дырэктар канцэртнага агенцтва "Кастусь-медыя" Віталь Броўка патлумачыў гэтую адмену чыста тэхнічнымі прычынамі. Па яго словах, украінскі калектыў прапанаваў перанесці гастролі на восень. Але паводле беларускага заканадаўства, перанесці выступ можна, калі ёсць канкрэтная дата. Канкрэтнай даты выступаў пакуль няма, таму арганізатары абвясцілі адмену канцэртаў. Яны чакаюць, што дата гастроляў стане вядомая бліжэйшымі днямі.

Дарэчы, сцэнарыст "Квартала" Іван Казак, паходзіць з Баранавічаў, кажа, што прыкладна чвэрць сцэнарыстаў "Квартала 95" — гэта беларусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі