У Беларусі адрадзілі нацыянальную пароду паляўнічых сабак

Беларускія кінолагі адрадзілі нацыянальную пароду паляўнічых сабак — беларускі ганчак. Над адраджэннем беларускай нацыянальнай пароды паляўнічых сабак ішла праца з 2003 года, адзначае "Інтэрфакс". Як паведаміў эксперт Беларускага кіналагічнага таварыства Ўладзімір Лазарэнка, пароду пачалі адраджаць з некалькіх асобін, які ў сярэдзіне мінулага стагоддзя былі вывезеныя ў Польшчу.

Беларускі ганчак арыентаваны на паляванне на буйнога звера — дзіка, але можа паляваць таксама на лісу, зайца. Па словах эксперта, у новай пароды добра выяўленыя і вартавыя якасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі