У Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі

У Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Першы Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь быў прыняты ў 1994 годзе — 22 гады таму. Канстытуцыю прымаў Вярхоўны Савет на чале з тагачасным спікерам Мечыславам Грыбам. Ягоны подпіс стаіць пад дакументам.

У лістападзе 1996 года Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы прэзідэнта Беларусі. Яна надала больш правоў кіраўніку дзяржавы і істотна абмежавала магчымасці парламента.

У сёлетнім віншаванні са святам Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Павага да сваіх сімвалаў дзяржаўнасці — гэта найважнейшы паказчык патрыятызму, грамадзянскасці і палітычнай культуры народа. Менавіта Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарантам правоў і свабод грамадзян, залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі далейшага развіцця Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі