У Беларусі асуджаных за нарказлачынствы вызваляць датэрмінова не будуць

У Беларусі асуджаных за нарказлачынствы вызваляць датэрмінова не будуць

У Беларусі асуджаных за нарказлачынствы вызваляць датэрмінова не будуць. Пра гэта ў пятніцу па выніках нарады, прысвечанай супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Лукашэнка заявіў, што найбольш наркотыкаў у Беларусь прывозяць з Расіі

Па словах Зася, злачынны свет павінен разумець, што падыход да наркагандляроў будзе жорсткі, у тым ліку і ў месцах пазбаўлення волі. Цяпер кампетэнтныя органы вывучаюць, якім чынам зрабіць больш жорсткім парадак адбыцця пакарання для тых, хто асуджаны за распаўсюд наркотыкаў. Гэта будзе датычыць таксама дысцыплінарнай практыкі і бытавых умоваў.

У Беларусі асуджаных за нарказлачынствы вызваляць датэрмінова не будуць
Фота: БЕЛТА

Станіслаў Зась адзначыў, што на злачынны шлях становяцца і падлеткі, якія атрымліваюць немалыя тэрміны. На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалася магчымасць для іх, з улікам паводзінаў, вызваліцца датэрмінова. "Але гэта толькі ў тым выпадку, калі будзе відаць, што дзіця адышло ад злачыннай дзейнасці", — цытуе словы Зася БЕЛТА.

Дарэчы, у Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 4 тысячы чалавек, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка адзначыў, што каля 1140 чалавек знаходзяцца ў следчых ізалятарах і чакаюць адпраўкі ў калоніі. Міністэрства ўнутраных спраў стварыла дзве калоніі: для тых, хто раней быў асуджаны, і тых, хто ўпершыню асуджаны за нарказлачынствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі