У Беларусі было чатыры пажары на прадпрыемствах за суткі

Прычыны ўсіх пажараў невядомыя / pexels.com
Прычыны ўсіх пажараў невядомыя / pexels.com

Увечары 16 чэрвеня загарэліся пары бітуму на прампрадпрыемстве ў Асіповічах.

Работнікамі МНС праводзіліся работы па астуджэнні рэзервуараў парку (2 рэзервуара па 3000 куб.метраў і 1 рэзервуар 1000 куб. метраў). У выніку загарання пацярпелых няма, матэрыяльная шкода адсутнічае, тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Прычына інцыдэнту высвятляецца, — піша прэс-служба МНС.

Яшчэ тры пажары адбыліся на аб'ектах аграпрамысловага комплексу.

Раніцай 16 чэрвеня гарэў збожжаўборачны камбайн у аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.

У выніку загарання пашкоджаны маторны адсек. Пацярпелых няма. Прычына загарання высвятляецца.

А ўвечары — будынак сенаскладу ў аграгарадку Зашыр'е Ельскага раёна.

У выніку пажару знішчаныя 33 тоны сена ў рулонах, пашкоджаны шыферны дах на плошчы 200 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Уначы 17 чэрвеня пажар адбыўся ў неэксплутаваным будынку зернеачышчальнай лініі зернеачышчальна-сушыльнага комплексу КЗС-20 у аграгарадку Занарач Мядзельскага раёна.

У выніку пажару пашкоджаны шыферны дах і сцены на агульнай плошчы 1900 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, — заключае МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі