У Беларусі да канца года спадзяюцца наладзіць вытворчасць упакоўкі для прадуктаў
У Беларусі да канца года спадзяюцца наладзіць вытворчасць упакоўкі для прадуктаў харчавання. Такую задачу ў пятніцу паставіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага малочнага завода №1.
"Каб гэты ўпаковачны матэрыял быў выраблены ў Беларусі. Каб да канца года матэрыял быў, — запатрабаваў ён. — Хімічная прамысловасць у нас суперразвітая, а мы не можам цырату гэтую вырабіць".
Адказным за рэалізацыю праекта Лукашэнка прызначыў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло. "Кантралёрам" будзе віцэ-прэм'ер Леанід Заяц.
Нядаўна праблема ўпаковачнага матэрыялу для некаторых відаў прадукцыі харчавання (найперш малака) абмяркоўвалася ў Саўміне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Яго прадпрыемствы закуплялі за мяжой. Падчас санкцый з гэтым узніклі праблемы. Брыло заявіў, што наладжваюцца пастаўкі з КНР, але іх аб'ёмы пакуль нязначныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.