У Беларусі дазволены распаўсюд шасці замежных тэлепраграм
У Беларусі дазволены распаўсюд шасці замежных тэлепраграм. Гэта — "Тэра Інкогніта", "Невядомая планета", "Савецкае кіно", "HD Медыя", "КіноМеню HD" і "STAR cinema". Дазволы на распаўсюд выдала Міністэрства інфармацыі. Тэрмін складае тры гады.
Адзначаецца, што згаданыя праграмы маюць пазнавальны і забаўляльны накірункі. Гэта — сюжэты пра падарожжы па свеце і дэманстрацыя мастацкіх фільмаў.