У Беларусі дазволілі мець адзін плацёжны тэрмінал на некалькі ІП

У Беларусі дазволілі мець адзін плацёжны тэрмінал на некалькі ІП

У Беларусі дазволілі мець адзін плацёжны тэрмінал на некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведную пастанову 8 верасня прынялі Саўмін і Нацбанк. Яна скарэктавала правілы ўстаноўкі і выкарыстання ІП плацежных тэрміналаў.

Як інфармуе прэс-служба Савета міністраў, дакументам прадугледжаная магчымасць выкарыстання аднаго плацежнага тэрмінала, а гэта дазваляе весці раздзельны ўлік аперацый прыёму аплаты, у размешчаных на плошчах аднаго гандлёвага цэнтра і (або) тэрыторыі аднаго рынку некалькіх аб'ектах, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца адным або некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Пры гэтым ІП павінен забяспечыць магчымасць дастаўкі плацежнага тэрмінала да трымальніка банкаўскай плацежнай карткі непасрэдна ў аб'ект, дзе робіцца аплата тавару (паслугі) пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі.

Таксама ІП маюць права ажыццяўляць дзейнасць без ўстаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае прыём банкам заяўкі на ўстаноўку плацежнага тэрмінала, на працягу двух месяцаў з даты ўзнікнення абавязку па ўстаноўцы і выкарыстанні плацежнага тэрмінала.

Варта адзначыць, што гэтае рашэнне Саўмін і Нацбанк прынялі пасля прапаноў індывідуальных прадпрымальнікаў і іх абмеркавання на пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях ІП, створанай пры Мінэканомікі.

Згодна з заканадаўствам індывідуальныя прадпрымальнікі павінны былі ўсталяваць плацежныя тэрміналы да 1 студзеня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі