У Беларусі Дзень Канстытуцыі, хутка яе зменяць у трэці раз

Reuters
Reuters

У Беларусі 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон быў прыняты 15 сакавіка 1994 года, а затым у яго двойчы ўносілі змены: у 1996 і 2004 гадах. У хуткім часе Канстытуцыю Беларусі зменяць і ў трэці раз — Канстытуцыйны суд ужо распрацоўвае змены па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

У першы раз Аляксандр Лукашэнка змяніў Канстытуцыю, каб даць больш паўнамоцтваў прэзідэнту замест парламента. Кіраўнік дзяржавы атрымаў права прызначаць рэферэндумы і вышэйшых службовых асоб у краіне: генпракурора, кіраўнікоў Нацбанка, Цэнтрвыбаркама, Канстытуцыйнага суда, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, Камітэта дзяржкантролю, ключавых міністраў. Акрамя таго, прэзідэнт атрымаў паўнамоцтвы распускаць парламент і выдаваць дэкрэты і ўказы, якія вышэй прынятых парламентам законаў па юрыдычнай сіле.

У 2004 годзе з Канстытуцыі Беларусі прыбралі пункт аб тым, што адзін чалавек не можа абірацца прэзідэнтам краіны больш за два разы.

У канцы мінулага года Лукашэнка расказаў, як ідзе праца над змяненнем Канстытуцыі, а раней не выключаў, што ў Беларусі і ўвогуле прымуць новую Канстытуцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі