У Беларусі каранавірус адмяніў заключны этап рэспубліканскіх школьных алімпіяд
У Беларусі каранавірус адмяніў заключны этап рэспубліканскіх школьных алімпіяд. Пра тое, што ён пераносіцца на больш позні тэрмін (не называюцца нават арыенціровачныя даты), у Telegram паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.
Як вядома, пераможцы рэспубліканскіх школьных алімпіяд пры паступленні ў ВНУ на адпаведныя спецыяльнасці залічваюцца без іспытаў.
На 23 сакавіка ў Беларусі зарэгістравалі 81 выпадак заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.