У Беларусі хочуць адмовіцца ад участкаў для галасавання за мяжой

Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка / sb.by
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка / sb.by

У Беларусі хочуць адмовіцца ад участкаў для галасавання за мяжой. Такая норма прадугледжаная зменамі ў Выбарчы кодэкс, піша БЕЛТА са спасылкай на старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенку.

Не ўтвараць участкі для галасавання за мяжой вырашылі ў сувязі з "наяўным адмоўным вопытам правядзення выбарчых кампаній па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоў для бяспекі работнікаў замежных устаноў і грамадзян, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў", патлумачыў Карпенка.

Раней ён ужо распавядаў, што прапануецца адмяніць парог яўкі на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Па яго словах, на мясцовых выбарах парога яўкі няма. Гэтыя ўсе выбары вырашылі зраўняць "для таго, каб і камісіям было прасцей працаваць, і суб'ектам, якія арганізуюць усю гэтую дзейнасць".

У бліжэйшы час змены ў Выбарчых кодэкс, па словах Карпенкі, плануюць абмеркаваць "з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый". Акрамя таго 28 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне ЦВК, на якім таксама будуць абмяркоўвацца гэтыя пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі