У Беларусі хочуць забараніць вэйпы

Вэйп, ілюстрацыйнае фота

Вэйп, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі хочуць заканадаўча забараніць вэйпы. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ расказаў член Савета Рэспублікі Віктар Кандратовіч.

Паводле яго, адпаведнае даручэнне дала Наталля Качанава. "На апошняй сесіі Савета Рэспублікі гэтае пытанне разглядалася. Пастаўлена задача старшынёй Савета Рэспублікі аб тым, каб прапрацаваць гэтае пытанне і вынесці законапраект аб забароне вэйпаў у нашай краіне", — дзеліцца падрабязнасцямі Кандратовіч.

Кандратовіч — галоўны лекар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра. Ён падкрэслівае, што электронныя цыгарэты могуць стаць прычынай анкалагічных захворванняў і значна павялічваюць рызыку развіцця сардэчна-лёгачных паталогій. Таксама медык дадае, што ў вейпах ўтрымліваюцца таксічныя рэчывы і хімічныя злучэнні — цяжкія металы (нікель, свінец), фармальдэгід. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі