У Беларусі курс долара працягвае расці, а курс еўра зніжаецца
У аўторак, 30 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8625 да 1,8642, курс еўра знізіўся — з 2,0815 да 2,0767 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2988 беларускага (у панядзелак — 3,2859).
У аўторак беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 29 траўня, курс долара ЗША вырас — з 1,8598 да 1,8625, курс еўра знізіўся — з 2,0868 да 2,0815 беларускага рубля.