У Беларусі літоўскага перавозчыка аштрафавалі на больш за $500 тысяч
![Больш за 250 тысяч адзінак касметыкі ў дакументах адлюстравана не было](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/hruz.jpg.webp?itok=O3vUp_rQ)
Больш за 250 тысяч адзінак касметыкі ў дакументах адлюстравана не было / t.me/customs_bel/
У Беларусі літоўскага перавозчыка аштрафавалі на 1,7 млн рублёў (больш за $500 тысяч). Гродзенскія мытнікі знайшлі ў грузавіку значна больш тавараў, чым было афіцыйна заяўлена.
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт РБ, грузавік DAF праверылі ў пункце пропуску "Беняконі". Ён вёз буйную партыю рознай касметыкі. Больш за 250 тысяч яе адзінак у дакументах адлюстравана не было. Іх ацанілі на суму больш за 17 мільёнаў рублёў. 10% ад гэтай сумы і мусіць заплаціць у беларускі бюджэт фірма-перавозчык — адпаведнае рашэнне прыняў суд па матэрыялах Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
![У Беларусі літоўскага перавозчыка аштрафавалі на больш за $500 тысяч](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/76_11.jpg.webp?itok=2iqnxGsl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.