У Беларусі махляр мяняў грошы на "новыя расійскія рублі"
У Гарадку на Віцебшчыне махляр мяняў грошы на "новыя расійскія рублі". Схема працавала наступным чынам. Як інфармуе тэлеканал АНТ, мужчына штодня пазычаў у 87-гадовага пенсіянера грошы, а ў заклад пакідаў сувенірныя купюры. Агулам ён здзейсніў каля 20 такіх "абменных аперацый" (сумы складалі ад 400 тысяч да амаль 6 млн), спасылаўся, што беларускія грошы патрэбныя для набыцця дроў ці на рамонт аўтамабіля. Насамрэч, мільёны мужчына прайграваў у гульнявых клубах.
Пасля таго, як дзеці пенсіянера звярнуліся ў міліцыю, зламысніка затрымалі. Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.