У Беларусі могуць абвясціць "будаўнічую амністыю"

Узаконіць можна будзе і прыбудовы, і перабудову, якія дагэтуль рэгістраваць адмаўляліся / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com 
Узаконіць можна будзе і прыбудовы, і перабудову, якія дагэтуль рэгістраваць адмаўляліся / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com 

У Беларусі могуць абвясціць "будаўнічую амністыю", анансаваў у эфіры канала "Беларусь 1" міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.

Ён расказваў пра ўказ № 202, які спрашчае будаўніцтва прыватных дамоў (па ўсёй краіне, акрамя Мінска). А затым заўважыў, што прыняты дакумент пакінуў за дужкамі "людзей, якія ўжо ўзяліся за будаўніцтва, якія, у сілу пэўных аб'ектыўных абставінаў, атрымалі, можа быць, у спадчыну дамы, пабудаваныя з пэўнымі парушэннямі". Гаворка ідзе і пра прыбудовы, якія дагэтуль не атрымлівалася ўзаконіць.

Для гаспадароў такіх дамоў улады гатовыя правесці "будаўнічую амністыю". Выканкамы атрымаюць права ўводзіць такія аб'екты ў эксплуатацыю. Адпаведны ўказ ужо "гатовы, прайшоў усе ўзгадненні і знаходзіцца на разглядзе ў адміністрацыі прэзідэнта", расказаў міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі