У Беларусі могуць павысіць штрафы за кепскую эканомію вады і энергіі

Савет Міністраў унёс у парламент праект закона па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўзмацняе пакаранне фізічных і юрыдычных асоб за нерацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў у сферы ЖКГ.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 снежня паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства эканомікі Раман Шырма.

Ён зазначыў, што законапраект удакладняе памеры штрафных санкцый да кіраўнікоў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі за нерацыянальнае выкарыстанне электраэнергіі, вады, цяпла.

"Напрыклад, каля 80% у сабекошце падачы вады — затраты на электраэнергію. Таму ў сувязі з ростам цэн на энерганосьбіты будуць павялічаныя і памеры штрафаў за невыкананне мерапрыемстваў па эканоміі вады", — сказаў спецыяліст.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі