У Беларусі могуць увесці поўную аплату за дзіцячы садок

Такую прапанову абмеркавалі члены рабочай групы па аналізе сістэмы адукацыі Беларусі. Як інфармуе "Интерфакс-Запад", установы дашкольнай адукацыі ў нашай краіне наведваюць больш за 66 тысяч дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Чыноўнікі і эксперты лічаць няправільнай сітуацыю, калі маці атрымлівае дапамогу ў памеры 1,9 млн — 2,2 млн рублёў і аплачвае ў дзіцячым садку толькі харчаванне (250-300 тысяч рублёў). Пры гэтым "бюджэт нясе неабгрунтаваную дадатковую нагрузку".

Дарэчы, як стала вядома, чарга ў дзіцячыя садкі Беларусі складае амаль 30 тысяч дзяцей.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі