У Беларусі могуць забараніць туфлі на высокім абцасе

Як піша сёння расійская газета "Известия", запыт на забарону абутку на плоскай падэшве і на высокіх абцасах быў накіраваны з Дзярждумы Расіі (з такой ініцыятывай выступіў дэпутат ад "Справядлівай Расіі" Алег Міхееў) кіраўніку Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысценку. Тлумачыцца гэта меркаваннямі артапедычнай бяспекі.



Калі гэтыя папраўкі будуць прынятыя, тэхрэгламент Мытнага саюза забароніць балеткі, кеды і туфлі на шпільках. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.



Нагадаем, раней паведамлялася, што чальцы Мытнага саюза (Беларусь, Расія і Казахстан) могуць ужо летам 2014-га ўвесці забарону на сінтэтычную карункавую бялізну.



Фота — rg.ru, Flickr
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі