У Беларусі на тры месяцы прыпынілі дзейнасць выдавецтва "Галіяфы"
Міністэрства інфармацыі РБ прыпыніла на тры месяцы дзейнасць прыватнага выдавецтва "Галіяфы". Прычынай называецца выяўленае парушэнне закона "Аб выдавецкай справе". Сцвярджаецца, што выдавецкае унітарнае прадпрыемства "парушыла тэрміны звароту ў Міністэрства інфармацыі з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў". У выніку міністр інфармацыі 13 красавіка падпісаў загад аб прыпыненні дзейнасці з бліжэйшага панядзелка.
Днямі Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы дзейнасць яшчэ аднаго прыватнага выдавецтва — "Медысонт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.