Мінінфармацыі прыпыніла дзейнасць выдавецтва "Медысонт"
Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы дзейнасць выдавецтва "Медысонт".
Прычынай называецца тое, што выдавецтва несвоечасова паведаміла ў Мінінфармацыі пра пра "змену звестак (аб месцы знаходжання выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў, аб заснавальніках выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў), якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў".
Дзейнасць выдавецтва прыпыненая з 11 красавіка.
Дарэчы, менавіта ў гэтым выдавецтве выходзіў бестселер Андруся Горвата "Радзіва Прудок" і кніга "Беларуская нацыянальная ідэя" Змітра Лукашука і Максіма Гарунова. А нядаўна ў ім выйшаў беларускі пераклад "Рыгведы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.