У Беларусі намалацілі амаль 4 мільёны тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 4 мільёны тон збожжа па стане на раніцу 5 жніўня, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі. Прыбрана прыкладна 49% плошчаў — 1 мільён 108,7 га.

Як паведамлялася раней, сёлета пяць рэгіёнаў Беларусі плануюць сабраць сама меней па 1 мільёне тон збожжа. Выключэнне складзе Гомельская вобласць. На сёння бліжэй за ўсіх да планавага паказніка Брэстчына — там намалацілі 961 тысячу тон.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне сёлета ніжэйшая, чым у 2014 годзе — 36,1 цэнтнера з гектара. Самы высокі паказнік у Гродзенскай вобласці — 48,8 цэнтнераў з гектара.

Фота: agriculture.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі