У Беларусі настаўнікі баяцца ўваходзіць у склад выбарчых камісій
Удзельнікі педсавета
У Беларусі настаўнікі баяцца ўваходзіць у склад выбарчых камісій. Пра гэта стала вядома з выступу Аляксандра Лукашэнкі на Рэспубліканскім педсавеце.
"Мы гаспадары ў гэтай краіне! — гаварыў прысутным Лукашэнка. — Мы з вамі выстаялі ў 2020 годзе. І мы павінны быць гаспадарамі, мы нікога не павінны баяцца!.. Будзеце баяцца — будзеце ў чарговы раз пад бізуном хадзіць". І прыгразіў, што ў адваротным выпадку "будзе як ва Украіне". "Я вас не палохаю, я вас проста папярэджваю", — сказаў ён.
Як вядома, у 2025-м у РБ ва ўмовах рэпрэсій павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.