У Беларусі новы антырэкорд па выпадках COVID-19 за суткі
У Беларусі новы антырэкорд па выпадках COVID-19 за суткі. У пятніцу Мінаховы здароўя паведаміла пра 1457 выпадкі, напярэдадні было 1382. Агулам зарэгістравана 120 847 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Як і ў папярэднія суткі, памерлі 7 чалавек. Агулам колькасць ахвяр, па афіцыйных звестках, складае 1081 чалавек.
Ачунялі і выпісаныя 100 749 чалавек (+1165, у папярэднія суткі было +1259).
Зроблена 3 мільёны 9 тысяч 490 тэстаў на каранавірус (+31688, напярэдадні было +30041).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.