У Беларусі пачалі часцей выяўляць фальшывыя банкноты — Нацбанк
Еўра / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
За першы квартал гэтага года беларускія банкі выявілі больш фальшывых банкнот, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта расказалі ў Нацыянальным банку краіны. Сёлета за тры месяцы з абароту канфіскавалі 146 падробленых купюр, гэта на 4,3% больш, чым год таму.
Часцей за ўсё трапляліся фальшывыя долары наміналам 50 і 100. Такіх купюр была 121. Беларускія рублі практычна не падрабляюць, за першыя тры месяцы года выявілі ўсяго дзве такія фальшыўкі. Нават падробленыя расійскія рублі трапляліся часцей (6 выпадкаў). Яшчэ 17 падробак — гэта рэплікі купюраў еўра наміналам 500, 100 і 50.
Больш за 60% падробак выявілі ў Мінску, адзначылі ў Нацбанку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.