У Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць" яшчэ на дзевяцярых палітуцекачоў

Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота

Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота / belrynok.by

Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на дзевяцярых чалавек. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале камітэта.

У спіс увайшлі Віталь Пахомчык, Віктар Пузань, Генадзь Гутар, Ірына Талака, Аляксандр Цярлюк, Анатоль Астроўскі, Людміла Арастовіч, Вольга і Яўген Пруднікавы.

Іх усіх вінавацяць у грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК). Віталя Пахомчыка вінавацяць яшчэ і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

"Спецыяльная вытворчасць" была ўведзеная рэжымам Лукашэнкі для юрыдычнага пераследу апанентаў рэжыму, якія пакінулі Беларусь. Справы расследуюцца завочна, потым гэтак жа завочна адбываецца суд.

У Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць" яшчэ на дзевяцярых палітуцекачоў
Слечы камітэт пачаў справу на дзевяцярых палітуцекачоў / СК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі