У Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены закон аб зваротах грамадзян і юрасобаў

У Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены закон аб зваротах грамадзян і юрасобаў

У Беларусі з 23 студзеня пачаў дзейнічаць абноўлены закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў. Ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Закон быў прыняты яшчэ летам 2015-га, нагадвае sputnik.by. Цяпер арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць звяртацца ў суд, каб кампенсаваць выдаткі з-за разгляду неабгрунтаваных зваротаў, зваротаў з заведама непраўдзівымі звесткамі, якія прыходзяць ад адных і тых жа людзей.

Адзначаецца, што дзеянне закону не будзе распаўсюджвацца на звароты, якія датычаць адносінаў паміж працаўніком і наймальнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі