У Беларусі пачаў дзейнічаць "падатак на Google"
1 студзеня ў Беларусі набыло моц палажэнне Падатковага кодэкса, якое прадугледжвае падатак на даданую вартасць (ПДВ) для замежных кампаній, якія прадастаўляюць паслугі ў электроннай форме фізічным асобам у Беларусі. У прастамоўі гэтая выплата мае назву "падатак на Google".
Выплата падатку, як адзначае primepress.by, адбываецца праз асабісты кабінет на сайце Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) з выкарыстаннем воблачнага электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП).
"Падаткам на Google" у Беларусі абкладаюцца наступныя паслугі:
— гульні або дадаткі ў Play Store альбо Play Market;
— музыка і фільмы, электронныя кнігі;
— акаўнты ў воблачных сховішчах;
— рэклама, пошукавыя паслугі, онлайн-аўкцыёны;
— платныя падпіскі на онлайн-выданні і да т.п.
Электроннымі паслугамі не лічыцца продаж на фізічных носьбітах, нават калі заказ быў зроблены онлайн (напрыклад, праграм, баз даных, папяровых гульняў, білетаў).
Памер гэтага падатку складае 20%. Плацельшчыкам з'яўляецца замежная кампанія, якая аказвае электронныя паслугі пакупнікам у Беларусі без пасярэднікаў, альбо замежная кампанія-пасярэднік у разліках, альбо беларуская кампанія-пасярэднік, якая непасрэдна ўдзельнічае ў разліках з беларускай фізасобай.