У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт
Некаторыя віды цыгарэт падаражэлі ў Беларусі з 1 траўня. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства падаткаў і збораў, выраслі кошты на тытунёвую прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. У залежнасці ад маркі цыгарэт, кошты выраслі на 400-500 рублёў.
Падаражэлі і цыгарэты ад “Тытунь-Інвест” — таксама на 500 рублёў. Што да прадукцыю, якую ўвозіць “Беларусьгандаль”, то некаторыя маркі цыгарэт выраслі ў цане на тысячу рублёў.
Апошнім разам кошты на тытунёвыя вырабы ў Беларусі падымаліся 1 красавіка.