У Беларусі павялічаць базавую арэндную велічыню
У Беларусі павялічаць базавую арэндную велічыню. У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў, з 1 красавіка яна замест цяперашніх 120 тысяч складзе 136 тысяч рублёў, а з 1 ліпеня, з улікам дэнамінацыі — 13 рублёў 60 капеек, інфармуе sputnik.by са спасылкай на Дзяржмаёмасць.
Базавая арэндная велічыня не змянялася ў нашай краіне з 1 красавіка 2015 года. Яе павышэнне адбудзецца на аснове дадзеных аб інфляцыі за мінулы год, якая склала 13,5%.
Як вядома, базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца пры разліку цаны арэнды плошчаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.