У Беларусі павялічылі ліміт страхавой кампенсацыі пры ДТЗ без выкліку ДАІ

У Беларусі павялічылі ліміт выплаты па еўрапратаколе. / tochka.by
Як распавялі ў МУС, ліміт павялічаны да 150 базавых велічыняў ці 6,3 тысяч рублёў.
Да гэтага часу гэты ліміт складаў 800 еўра (каля 2870 рублёў).
Пры афармленні ДТЗ з дапамогай Еўрапратакола кіроўцам не трэба чакаць прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым страхоўшчык выплачвае пацярпеламу страхавую кампенсацыю на падставе Еўрапратакола, а віноўнік не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.
У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху вадзіцелі могуць не паведамляць у ДАІ аб ДТЗ, калі ў выніку здарэння няма пацярпелых, у аварыі ўдзельнічаюць толькі два аўтамабілі, абодва кіроўцы маюць дзейныя правы і страхоўку, не прад'яўляюць адзін да аднаго прэтэнзій, а таксама калі ўрон транспартнаму сродку не перавышае ліміту па еўрапратаколу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.