У Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі

Папярэдняе павышэнне было восенню

Папярэдняе павышэнне было восенню / Euroradio

У Беларусі адбудзецца пераразлік працоўных пенсій. З 1 лютага яны вырастуць у сярэднім на 10%. Гэта прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі, падпісаны за тыдзень да "электаральнага мерапрыемства".

З 1 кастрычніка 2024-га працоўныя пенсіі павялічыліся ў сярэднім на 5%. Перад гэтым яны выраслі з 1 лютага на 10%.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў лютым складзе 930 рублёў, паведамляе Мінпрацы.

Таксама ў панядзелак стала вядома, што зацверджаныя тарыфы на дастаўку пенсійных выплат праз паштовыя аддзяленні і на дом.

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі ёсць планы павышэння пенсійнага ўзросту для жанчын да 63 гадоў (цяпер яны выходзяць на пенсію ў 58 гадоў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі