У Беларусі плануюць змякчыць пакаранне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Пасяджэнне рабочай групы па "рэвізіі" КК
Пакаранне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі будзе перагледжана. Магчымыя змены абмяркоўвалі ў чацвер на чарговым пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольгі Чупрыс. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.
Чупрыс распавяла пра "маштабную рэвізію" КК, якую правялі на загадзе Аляксандра Лукашэнкі. У выніку больш за 90 складаў злачынстваў вырашылі дапоўніць больш мяккімі пакараннямі, не звязанымі з пазбаўленнем волі. З іх 36 цяпер прадугледжваюць толькі зняволенне.
"Гэтыя меры дазволяць судам больш гнутка падыходзіць да прызначэння пакарання, значна радзей звяртаючыся да выкарыстання выключных механізмаў", — заявіла Чупрыс. Яна таксама распавяла, што ўсяго ў групу па аптымізацыі КК паступіла каля 350 прапаноў. Законапраект аб змяненні кодэкса ўжо падрыхтаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.