У Беларусі прададуць першы канфіскаваны ў п'янага кіроўцы легкавік (відэа)

Аўтамабіль быў канфіскаваны ў кіроўцы, якога злавілі п'яным за рулём паўторна на працягу года. Адпаведнае рашэнне 12 лістапада вынес суд Першамайскага раёна сталіцы. Цяпер пройдзе ацэнка легкавіка, а праз 2-3 тыдні яго выставяць на аўкцыён. Папярэдні кошт Fiat Stilo — 55 мільёнаў рублёў. Аўтамабіль знаходзіцца ў задавальняючым стане. БЕЛТА нагадвае, што кіроўцу машына не належыла — яна была зарэгістраваная на іншую асобу.



Нагадаем, з 24 кастрычніка ў нашай краіне пачалі дзейнічаць больш жорсткія меры ў дачыненні да п'яных кіроўцаў. Цяпер стала магчымым канфіскоўваць транспартныя сродкі, у тым ліку і тыя, якія п'янаму кіроўцу не належаць.
 

У Ляхавічах прайшоў паказальны суд над кіроўцам-"паўторнікам" (фота)

У Мінску будуць судзіць 36 п'яных кіроўцаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі