У Беларусі прапануюць працягнуць дзеянне праграмы "Сямейны капітал"
Урад звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай працягнуь праграму "Сямейны капітал". Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
Гэтая праграма павінна закончыцца ў 2019 годзе. Урад прапануе працягнуць дзеянне праграмы на наступныя пяць гадоў — да 2024-га.
Акрамя таго, прапануецца даць магчымасць шматдзетным сем'ям скарыстацца сямейнага капіталу да дасягнення дзіцем 18 гадоў — для будаўніцтва жылля і для навучання аднаго з чальцоў такой сям'і.
Па словах Румаса, такім чынам плануецца выправіць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне.