У Беларусі прыдумалі піцу са смакам Новага года
Шпроты
Адна з мінскіх сетак піцэрый прыдумала піцу са смакам Новага года. Дакладней — з алюзіяй на традыцыйныя навагоднія бутэрброды са шпротамі. Навіну заўважыла выданне "Як тут жыць".
У складзе нетрывіяльнай піцы: шпроты ў масле, салёныя гурочкі, сыр цвёрды, мацарэла, маянэз і лімон.
Гэта піцэрыя вядома сваімі навагоднімі прапановамі. Колькі гадоў таму перад святамі можна было заказаць піцу-аліўе і нават піцу з селядцом пад футрам.
Шпротавая піца тут ужо таксама была — напярэдадні 2020 года. Мабыць, такі смак Новага года аматары італьянскай ежы ацанілі, і піцэоыя вырашыла вярнуць незвычайную страву ў меню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.