У Беларусі рэкамендуць устрымацца ад наведвання дзецьмі секцый і гурткоў
Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе устрымацца ад наведвання дзецьмі спартыўных секцый і гурткоў. Каб яны пазбягалі месцаў масавага збору людзей. Пра гэта было заяўлена ў аўторак на брыфінгу прадстаўнікоў міністэрства. Аднак рашэнне адпраўляць дзіця ў секцыю ці не прымаюць яго бацькі. Ніякай забароны на наведванне на сённяшні дзень у нашай краіне няма.
На згаданым брыфінгу было агучана, што ў Беларусі ў 80 дзяцей выявілі COVID-19. Агулам у нашай краіне зарэгістраваны 3281 выпадак каранавіруснай інфекцыі. У бальніцах знаходзяцца 2444 чалавекі. Ужо налічваецца 33 ахвяры каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.