У Беларусі рэзка знізілася колькасць выяўленых новых выпадкаў каранавіруса
У Беларусі яшчэ 10 ахвяр каранавіруса. Столькі ж было і напярэдадні. Мінаховы здароўя сцвярджае, што агульная колькасць ахвяр у нашай краіне складае 1471 чалавек.
Рэзка знізілася колькасць выяўленых новых выпадкаў каранавіруса. Іх зарэгістравана 1273, значна менш, чым было ў папярэднія дні (1800-1900). Агулам колькасць заражаных складае 203,1 тысячы чалавек.
Ачунялі 949 чалавек, агулам іх ужо 184,5 тысячы.
Праведзена 4 млн 50 тысяч 922 тэсты на каранавірус (+3452, у папярэднія суткі — 4,6 тысячы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.